Канец мінулага тыдня ў нашым раёне адзначыўся некалькімі дарожна-транспартнымі здарэннямі. Адно з іх адбылося ў пятніцу на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Жыхарка Шклова 1987 года нараджэння, якая, кіруючы аўтамабілем маркі «Рэно Меган» падчас абгону веласіпедыста здзейсніла сутыкненне з двухколавым транспартам заднім правым крылом аўтамабіля. Яшчэ адно дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 5 жніўня. Жыхар г.Магілёва рухаўся па вуліцы Інтэрнацыянальнай на аўтамабілі Сітраен Эвасіон каля дома №2. Мужчына не абраў бяспечную для руху хуткасць і праявіў няўважлівасць, у выніку чаго здзейсніў сутыкненне з апорай лініі электраперадач.
Hide player controls
Hide resume playing