#BelarusWithUkraine Верш Ганны Комар “Я чую Украіну” у інтэпрэтацыі Маргарыты Ляўчук. Ганна Комар: “Я напісала гэты верш у першы тыдзень пасля 24 лютага, з Лондана. Днямі і начамі я сачыла за стужкай сваіх знаёмых і блізкіх, з некаторымі мы пастаянна трымалі сувязь. Для курса па паэзіі мне патрэбна было напісаць верш, у якім я б перадала гукі Лондана, але ўсё, што я чула, адгукалася мне вайной. У верш я ўключыла фрагменты нашых размоваў, а таксама іх публікацыі ў сацыяльных сетках, таму што я не была ўнутры вайны і не мела права гаварыць пра яе па-іншаму, як перадаючы іх досвед”. Аўтары і выканаўцы: Верш: Ганна Комар Чытае: Маргарыта Ляўчук Рэжысёрка: Святлана Сафронава Мы ўдзячныя Арганізацыі нефармальнай адукацыі “АБФ - Актыўнымі Быць Файна” за прадастаўленую лакацыю для здымак кліпа.
Hide player controls
Hide resume playing