Шляхцянка з-пад Горадні ўсё жыццё пражыла ў Беларусі – на Берасцейшчыне, у Горадні. Усюды рабіла нешта важнае для мясцовых людзей. Стварала вясковыя школкі, дапамагала паўстанцам 1863 годзе. А потым пачала пісаць пра тое, што больш за ўсё ведала і любіла. Пра шляхту, пра беларускіх сялянаў, пра мужнасць і жаночае раўнапраўе. Праславілася на ўвесь свет як літаратарка і засталася ў народнай памяці як чалавек, неабыякавы да чужога гора.
Hide player controls
Hide resume playing