Маленькія наведвальнікі “Кнiжнай шафы“ пазнаёміліся з цікавым персанажам беларускай міфалогіі, якога завуць Меша. Гэта дух, які жыў у руінах старых хат, палохаў людзей, але не прыносіў сур’ёзнай шкоды. Мы паглядзелі спектакль, прыдуманы Надзеяй Ясмінскай паводле кнігі “Чаму Меша не мае хаты“, і разам з Наталляй Білетнікавай (студыя “Рисуем свободно“) паспрабавалі намаляваць гэтага незвычайнага героя.
Hide player controls
Hide resume playing