У Віцебску стартавала першынство вобласці па цяжкай атлетыцы. Летась у Віцебску пасля рэканструкцыі ўвялі ў строй спецыялізаваную арэну. На ўрачыстым адкрыцці губернатар вобласці Мікалай Шарснёў адзначыў, што такім чынам аднавілі гістарычную справядлівасць. Мясцовыя цяжкаатлеты заваявалі не адзін дзясятак медалёў на буйных міжнародных спаборніцтвах і маюць патрэбу ў дастойных умовах для заняткаў. Сёлетняе першынство вобласці сабрала каля 150 юных атлетаў з шасці гарадоў і райцэнтраў вобласці. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing