💌 данаты, мерч 💌 стаць спонсарам Кожны беларус ведае, што такое хатняя каўбаса, яна бывае розная па начыненні і гатаваць яе можна некалькімі спосабамі. 💢 Раней нашыя продкі называлі любую каўбасу “кішкай”, бо менавіта гэтую жывёльную абалонку выкарыстоўвалі для пэўных кулінарных рэцэптаў. Яе прамывалі і начынялі чым заўгодна: мясам, салам, рубленымі вантробамі, кашамі або мукой. Яшчэ некалькі стагоддзяў таму вельмі папулярным быў рэцэпт кішкі, згодна якому ў грачаную, ячную або рысавую крупу дадавалі тлушч, скваркі, прынады, перамешвалі і клалі ў тоўстыя кішкі, запякалі ў печы або варылі і потым абсмажвалі. Страва была сезоннай, бо мяса з хатняй жывёлы нарыхтоўвалі не кожны дзень. ☝️Мясны фарш і каўбасы, якія мы ведаем сёння, пачалі ўжываць толькі ў ХVIII стагоддзі, калі дзяржава нашых продкаў эканамічна пачала аднаўляцца пасля Паўночнай вайны. У тыя часы добры кухар мог прыгатаваць мінімум 12 рэцэптаў каўбасы або страваў з ёю. З’явілася нават прымаўка: «За караля Саса — лыжкай каўбаса»! На пачатку ХІХ стагоддзя, калі бульба становіцца папулярнай харчовай культурай, “кішку” пачынаюць начыняць таркаванай бульбай з цыбуляй і салам. Страва вельмі хутка становіцца папулярнай, асабліва сярод беларускага сялянства. 😮 Паміж XV і XVI стагоддзямі назва гэтай стравы прыляпілася як мянушка да аднаго з самых уплывовых магнацкіх старажытных родаў у Вялікім княстве Літоўскім – Кішак. Гэта быў другі па багаццю і ўплывовасці род у дзяржаве пасля Радзівілаў. Згодна легендзе, сын заснавальніка роду Пятра Струмілы, Станіслаў, вельмі любіў “кішку-крывянку”, таму і атрымаў такую мянушку ад іншых магнатаў. Пазней мянушка стала прозвішчам цэлага роду. Род Кішак паходзіў з Падляшша, не дарэмна па сённяшні дзень у Супраслі штогод праводзяць конкурс па прыгатаванню бульбяной кішкі. Любяць гэтую страву не толькі беларусы і палякі, але яшчэ літоўцы і ўкраінцы. У Літве ласунак мае назву “vėdarai”, ва Украіне – “бульбянка”. Цікава, што ва ўкраінскай мове няма слова “бульба”, ёсць “картопля”, што яшчэ раз даказвае менавіта беларускае паходжанне стравы. 📌 Гатуем на 4 порцыі: бульба 500 г 1-2 цыбуліны сала 150 г 3 зубчыкі часнаку 2 яйкі 2 ч. лыжкі смятаны 1 ч. лыжка солі прынады па смаку абалонка (кішка) 70 см 📍Абалонку вымачыць 2 гадзіны ў вадзе і потым добра прамыць. Запякаць каўбасу пры тэмпературы 180 градусаў каля гадзіны. Музыка: Стары Ольса @StaryOlsa #будзьмабеларусамі #беларускаякухня #гатуемзбудзьма 👉БОЛЬШ РЭЦЭПТАЎ: БУДЗЬМА РАЗАМ: Сайт Telegram Facebook Instagram TikTok @budzma_razam Twitter VK Данаты
Hide player controls
Hide resume playing