Кніга, якую мы так хочам выдаць – гэта Новы запавет на дыялекце палескай вёскі Сіманавічы. Хведар Данілавіч Клімчук, 82-гадовы навуковец з Сіманавіч, рабіў гэты пераклад 15 год разам са сваёй мамай. Па кавалачку з 1980 па 1995 год. Пераклаў кавалачак – і маме зачытвае. Калі яна кажа: “Не, мы так не гаворым,” – перарабляе. Удакладняў у аўтахтонаў розныя словы. “Суткы”, “суточкы” – цесны праход, вельмі вузкая вуліца. “Окыдь” – снег, што выпадае ранняй-ранняй вясной. “Кыснуты” – мокнуць, “чоловічок” – зрэнка, “анывжэн” – канечне. Хведар Данілавіч кажа, што калі на нейкую мову перакладзеная Біблія, значыць, гэтая мова ніколі не знікне, не забудзецца. Яго праца – спроба захаваць мову роднай палескай вёскі на стагоддзі Падтрымаўшы гэты праект, вы робіце магчымым захаваць мову палескай вёскі на стагоддзі. Тую самую мікрамову, якая ўтрымлівае ў сабе багата аўтэнтыкі і дазваляе пачуць словы, якія ўжывалі нашы продкі шмат стагоддзяў таму : кадры з фільма “Пе
Hide player controls
Hide resume playing