Дудар Зміцер Шыманскі, які пакінуў Беларусь пасля прысуду ў тры гады абмежавання волі, упершыню пасля зняволення выйшаў на сцэну. Гэта адбылося на Беларуска-украінскай танцавальная вечарыне ў Варшаве. Змітра затрымалі за тое, што на маршы 16 жніўня 2020 года ён граў на дудзе разам з музыкамі гурта Irdorath. З 2 жніўня 2021 года дудар быў за кратамі, прысуд яму агучылі тры тыдні таму. Музыка паступова вяртаецца да творчасці — і гэта не можа не цешыць. Добрай вам раніцы пад бадзёрыя гукі дуды!
Hide player controls
Hide resume playing