🔶 «Для перамогі не хапіла мужчынаў» / В августе не хватило мужчин Магілёвец Віталь Шаталаў прайшоў праз катаваньні ў жніўні 2020 г. Міліцыянты жорстка зьбілі мужчыну, у яго дыягназавалі чэрапна-мазгавую траўму, а ўсё цела было ў гематомах. Нягледзячы на перасьлед, Віталь працягваў выходзіць на пратэсты ў Магілёве, пакуль ня выехаў на рэабілітацыю ў Чэхію паводле праграмы MEDEVAC. Цяпер ён ня можа вярнуцца на Радзіму – яго дагэтуль шукае міліцыя. У інтэрвію Віталь Шаталаў адказаў таксама на філязофскія «пытаньні ад Вацлава Гаўла», якія датычылі супраціву таталітарызму. Запіс адбываўся ўвесну ў Празе.
Hide player controls
Hide resume playing