Выразы кшталту “вы жа самі ўсё панімаеце” альбо “я толькі выконваю загад” даўно сталі сумнымі мемамі для беларусаў. Карыстаючыся такімі апраўданнямі, такія нібыта “маленькія людзі” рапачынаюць крымінальныя справы з палітычных прычын, выносяць судовыя рашэнні, ствараюць нечалавечыя ўмовы ў турэмных камерах, звальняюць з працы нелаяльных… Ці можна лічыць апраўданнем для выканаўцы словы пра выкананне загаду? На якім ўзроўні агульны загад “зверху” ператвараецца ў рашэнні, якія ламаюць лёсы людзей? Ці вераць самі выканаўцы ў правільнасць таго, што яны робяць, і як з гэтым жывуць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прафесар-псіхолаг Уладзімір Янчук. 01:10 З прафесарам Янчуком не працягнулі працоўныя адносіны пасля стрыму на Еўрарадыё 03:45 Дылема выканаўцаў: як рэжым рэалізуе сваю волю 08:00 Чыноўнікі сталі выслужвацца. Пачалося спаборніцтва. Дэградацыя чыноўнікаў 11:40 Хто застаўся на факультэце філасофіі і сацыяльных навук у БДУ? 15:00 Прыйшоў час новых выканаўцаў у сістэме? 16:55 Ці цяжка быць самім сабой і не
Hide player controls
Hide resume playing