«Маленькі прынц» па-беларуску завітае ў ГОМЕЛЬ! Па шматлікіх просьбах праект «Беларускія ўікэнды» пачынае сваю дзейнасць не толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах. 9 верасня мы пакажам цудоўны мультфільм «Маленькі Прынц» у гомельскім кінатэатры імя Калініна. Пачатак а 15:30. Квіткі можна набыць у касах кінатэатра і тут: #session=415940 Перад сеансам можна будзе набыць першае ў гісторыі незалежнай Беларусі асобнае выданне знакамітай кнігі «Маленькі прынц» у беларускім перакладзе. Вельмі чакаем вас! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!
Hide player controls
Hide resume playing