Урачыстасці з нагоды Дня абаронцаў Айчыны ладзіліся ва ўсіх гарадах і раёнах Віцебскай вобласці. Парад войскаў і мітынг прайшлі і ў абласным цэнтры. Кіраўніцтва вобласці, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, ветэраны, школьнікі сабраліся на плошчы Перамогі ля манумента савецкім воінам, партызанам і падпольшчыкам. Ваенна-патрыятычная праграма пачалася з ускладання кветак і вянкоў да вечнага агню, удзельнікі мітынгу аддалі даніну павагі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Са святам віцяблян і ўсіх абаронцаў Айчыны павіншаваў старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін. Святочную праграму прадоўжылі паказальныя выступленні віцебскіх кадэтаў. Пасля некалькі батальёнаў прайшлі ўрачыстым маршам, а рота 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады выступіла з аркестрам. Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны, працягнуліся ў канцэртнай зале «Віцебск». Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Hide player controls
Hide resume playing