Упершыню князь Рагвалод згадваецца ў летапісе “Аповесць мінулых часоў” у 980 годзе. Абставіны – трагічныя: дачка князя Рагнеда прыглянулася наўгародскаму князю Уладзіміру. Паводле легенды, дзяўчына дала гарбуза наўгародскаму князю, на што ён адрэагаваў крайне балюча: спаліў горад, забіў няспраўджанага цесця, а Рагнеду ўзяў сілай. Гэты сюжэт – адзін з самых вядомых у беларускай гісторыі. Але колькі ў ім праўды? І адкуль, уласна, з’явіўся ў Полацку Рагвалод?..
Hide player controls
Hide resume playing