Як паказвае практыка, такі падыход дазволіць павысіць якасць паслуг і эканоміць грашовыя сродкі. У гэтым упэўніліся ўдзельнікі семінара па пытаннях павышэння эфектыўнасці работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі з удзелам міністра ЖКГ Аляксандра Церахава. На абслугоўванні ЖРЭТа горада Віцебска - 1730 дамоў. Штогод павялічваецца колькасць аб'ектаў, якія падлягаюць капітальнаму рамонту. З павелічэннем аб'ёму работ узрасла і колькасць працуючых у складзе рамонта-будаўнічага ўчастка, які знаходзіцца на балансе камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «ЖРЭТ горада Віцебска». І калі летась камунальнікі ў Віцебску адрамантавалі ўласнымі сіламі 54 аб'екты, то сёлета ўжо 67. Усяго ж у абласным цэнтры ў гэтым годзе капітальны рамонт запланаваны ў 122 жылых дамах. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing