“У даўнія часы птушкі жылі такой самай дзяржавай, як і людзі. Ад дзяржавы той засталася толькі памяць, бо нішто не вечнае на свеце. Але некалі яна была. Былі там свае птушыныя аркестры, свае школы, свае птушыныя суды. І жыў у той дзяржаве такі сабе шэры верабей..”. Апошнія навіны ад Маляваныча паводле Уладзіміра Караткевіча сёння, 13 снежня, у 19:30: “Верабей, сава і птушыны суд”. Ілюстрацыя падзей – Андрусь Такінданг. Але дабро ўсё роўна пераможа! Падтрымлівайце дзеячаў культуры дзеячаў культуры ды іх новыя творчыя праекты, ахвяруючы любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці: Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook і Youtube: #BY_CULTURE
Hide player controls
Hide resume playing