14-гадовая школьніца Анастасія Кот прапала ў Сеніцы 28 жніўня. А 16:30 яна выйшла пагуляць зь сяброўкамі, і з таго часу дзяўчынку ніхто ня бачыў. Анастасія жыла з маці, айчымам і малодшымі братам і сястрой. На наступны дзень пасьля зьнікненьня дзяўчынкі яе мама Ірына зьвярнулася ў міліцыю і ў пошукава-ратавальны атрад «Анёл», валянтэры якога ўжо тыдзень вядуць пошукі, узгадняючы свае дзеяньні з праваахоўнымі органамі.
Hide player controls
Hide resume playing