Род людскі не злічыць вякоў, Свой узрост Ён згадкамі мерае. Ад навалы з усіх бакоў Беларусь засланялася вераю. Кожнаму па сваім каўшу. Як бабылка, Туга вячэрае. Д’яблу не прадала душу – Беларусь утрымалася вераю. У нябёсаў святла стае, Каб адпрэчыць хмурыну шэрую. Адмаліўшы грахі свае, Беларусь адродзіцца Вераю. Рыгор Барадулін. З альбома гурта Studio Neman «Маленьне за Беларусь» на вершы Рыгора Барадуліна.
Hide player controls
Hide resume playing