1 лютага 2019 г. у Краязнаўчым музеі Полацка прайшла вечарына памяці, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, Ганаровага грамадзяніна горада Полацка Алеся Савіцкага. У адной з залаў музея сабралася каля 40 чалавек. Вучні і настаўнікі 1-й полацкай гімназіі, дзе некалі вучыўся Алесь Ануфрыевіч (раней – школа №7) амаль змясціла ўсіх жадаючых. Прысутныя разглядалі экспазіцыю, глядзелі фільм-партрэт, падрыхтаваны супрацоўнікамі музея, чыталі ў голас урыўкі з кніг знакамітага палачаніна. Да сустрэчы школьнікі пад кіраўніцтвам сваёй настаўніцы Алены Уладзіміраўны Казловай, прааналізавалі ўсе інскрыпты з кніг, падараваных школьнаму музею ў розныя часы. Падчас мерапрыемства дзеці змаглі пазнаёміцца і з падарункамі з фондаў музея-запаведніка, якія таксама збіраліся на працягу амаль 50 гадоў.
Hide player controls
Hide resume playing