У чацвер пасля нядзелі Найсвяцейшай Тройцы ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божым Целам. Традыцыйна ў гэты дзень адбываюцца працэсіі, падчас якіх святар выносіць Найсвяцейшую Эўхарыстыю з касцёла, што суправаджаецца ўрачыстымі абрадамі і спевамі, хрысціяне даюць публічнае сведчанне сваёй веры і пабожнасці ў адносінах да Найсвяцейшага Сакрамэнту. 8 чэрвеня вернікі парафіі св. Міхала Арханёла ў г. Смаргонь, адзначылі ўрачыстасць Божага Цела традыцыйнай тэафарычнай працэсіяй па вуліцах горада. Навізной для Смаргоні сталіся кветкавя дываны, якія вернікі старанна кампанавалі ля традыцыйных чатырох эўхарыстычных алтароў. Старэйшэя сведчаць, што калісці ў парафіях рабілі падобныя ўпрыгожванні, але пазней рэлігійны пераслед, перарванне традыцый і звычайнае людзкое спрошчванне ўсяго, паспрыяла, што гэтая традыцыя ў парафіях паступова знікла. За кампазіцыі смаргонскіх кветкавых дываноў і ўпрыгожванне алтароў былі адказныя парафіяльныя колы:
Hide player controls
Hide resume playing