Myvideo

Guest

Login

Усе абяднаныя адной ідэяй вызваліць Беларусь і вярнуцца дамо

Uploaded By: Myvideo
32 views
0
0 votes
0

Выйшаў фільм-рэпартаж пра полк [ «[ Свабода|Радыё Свабода]»агутарыла зь аўтарамі фільму пра полк Каліноўскага — блогерам [ Пашкевічам|Усяславам Пашкевічам] і апэратарам [ Сідаровічам|Сяргеем Сідаровічам]. Пра паездку ва Ўкраіну, уражаньні ад здымак, а таксама чаму гэты фільм важны. Ідэя стварыць фільм «Полк Каліноўскага: надзея на перамогу», які ўжо можна паглядзець у адкрытым доступе, зьявілася ў рэдакцыі праекту «Это Минск, детка». Там працуюць блогер «[ Шляхціч|Тутэйшы Шляхціч]» Усяслаў Пашкевіч і апэратар Сяргей Сідаровіч. Стужку ўжо пасьпелі паказаць у Кракаве, Беластоку, Варшаве і Катавіцах. А цяпер яе можа пабачыць у адкрытым доступе на YouTube. «Мы заўважылі праблему: нямала беларусаў не разумеюць, што такое полк Каліноўскага. Таму мы спрабавалі зьнішчыць бар’ер непаразуменьняў, канфліктаў. Мы хацелі паказаць, што хаваецца ў галовах каліноўцаў, іхныя гісторыі, як яны трапілі ў полк, чым раней займаліся, якія ў іх мэты, што хочуць рабіць далей», — тлумачыць адзін з аўтараў і стваральнікаў фільму блогер Усяслаў Пашкевіч. Усяслаў кажа, што сам быў моцна ўражаны знаёмствам зь беларускімі добраахвотнікамі. «Я сам не чакаў, што сустрэнуся асабіста зь сьпікеркай полку Каліноўскага „Чабор“. Яна такая энэргічная, харызматычная жанчына, якая ўмее натхняць і падбадзёрваць, беларускамоўная. У палку ўсе такія патрыятычныя, нацыянальна арыентаваныя — гэта вельмі крутыя людзі. Раней яны былі нашымі беларускімі актывістамі, а цяпер яны на вайне і прагнуць штосьці зрабіць для вызваленьня [ Ёсьць баец „Булак“, які ўжо тры гады глядзіць мой канал „Тутэйшы Шляхціч“. Мне было вельмі прыемна зь ім размаўляць, ён добра ведае беларускую гісторыю». У палку ёсьць і прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў, кажа Ўсяслаў. «Там ёсьць чэх — і ён проста „[ Ёсьць людзі, нібыта народжаныя быць ваярамі. І вось гэты чэх — сапраўдны ваяр, чалавек трывалы, моцны, харызматычны, але пры гэтым вельмі сьціплы ў размове. На полі бою зь ім лепш не сутыкацца, але калі ты побач зь ім, на ягоным баку, то гарантавана ўсё будзе добра. Уражвае, што там сабраліся максымальна розныя людзі: учорашнія айцішнікі, студэнты, будаўнікі, дызайнэры. У кожнага зь іх свая гісторыя, характар, сьветапогляд, але яны ўсе аб’яднаныя адной ідэяй — вызваліць Беларусь і вярнуцца дамоў». «Ты разумееш, што менавіта тут гінулі людзі падчас штурму» Апэратар фільму Сяргей расказвае, што каліноўцы ставіліся да іх з Усяславам максымальна прыязна. «Нам дазволілі здымаць, расказалі, чаго нельга рабіць, што можна. Каліноўцы ўсе максымальна прыязна ставіліся. Хоць мы не асабліва доўга былі ў Кіеве, дзён 10, але атмасфэра была проста цудоўнай. Размовы байцоў так натхнялі, што мы з Усяславам пэрыядычна жартавалі, што вось пагаварылі — і цяпер хочацца самім ісьці ў полк ваяваць», — усьміхаецца [ На думку Ўсяслава, наадварот, спачатку да іх паставіліся насьцярожана. «Хтосьці казаў, што мы тыктокеры. Спікерка полку „[ нас вельмі цёпла сустрэла, шчыры ёй дзякуй. Яна і іншыя каліноўцы зь вялікай шчырасьцю нам дапамаглі, паказвалі, расказвалі. Яны самі былі радыя, што мы прыехалі, што робім такую працу. Каліноўцы стараюцца, але ўсё роўна ўзьнікаюць канфлікты, і ім самім маральна бывае цяжка, што яны рызыкуюць сваім жыцьцём, ратуюць жыцьці іншым людзям, беларускае імя, гонар. Але ўзьнікае нейкае непаразуменьне, празь якое некаторыя беларусы ня вельмі добра выказваюцца пра полк». Сяргей кажа, што фільм атрымаўся амаль такім, як і чакалі, хоць ад пачатку былі складанасьці. «Самае складанае было тое, што ў нас у камандзе не было апэратара. Быў Усяслаў, які здымаў ролікі на TikTok і [ І мне, хоць я займаюся мантажом, допісамі, давялося выконваць ролю апэратара, давялося ўсяму гэтаму навучыцца літаральна на месцы. Вось гэта было цяжка. У пэўныя дні прыходзілася здымаць на нагах з 9 раніцы да позьняга вечара». «Мне пачало сьніцца, што на мяне ляцяць ракеты» Падчас здымкаў здарылася нечаканая сытуацыя, якая вельмі ўразіла Ўсяслава і Сяргея. А таксама надала фільму яшчэ больш эмацыйнасьці.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later