Два дні ў Мінску праходзіў чарговы Усебеларускі народны сход. Які мусіў вызначыць, у якім кірунку будзе рухацца наша краіна ў наступныя пяць гадоў. Сам жа сход падаваўся дзяржаўнай прапагандай як пачатак вялікага дыялогу ў беларускім грамадстве. Ці стаў гэты сход гістарычнай падзеяй, як нам абяцалі да яго пачатку? Дык у якім кірунку мы далей будзем рухацца? Ці распачне гэты сход дыялог у грамадстве? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дэлегатка Усебеларускага народнага сходу — дэпутатка Мінгасавета Вольга Цесакова.
Hide player controls
Hide resume playing