Увечары 5 снежня Міжнародны Алімпійскі камітэт (МАК) вынес рашэнне адхіліць ад удзелу ў зімовай Алімпіядзе 2018 года ў Пхенчхане зборную Расіі. Адпаведна расійскія спартоўцы не могуць выступаць на Гульнях у Паўднёвай Карэі пад сцягам сваёй краіны. Каб не прапускаць такога важнага спаборніцтва, МАК прапанаваў расіянам усё ж выступіць на Алімпіядзе але пад нейтральным сцягам. Пры гэтым да ўдзелу могуць быць дапушчаныя толькі тыя спартоўцы, чые імёны ніколі не згадваліся ў сувязі з ужываннем допінгу.
Hide player controls
Hide resume playing