🔷 [club22639447|СТАНІСЛАЎ АЎГУСТ ПАНЯТОЎСКІ. АПОШНІ ШАНЕЦ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ / ВУСЫ СКАРЫНЫ] У 1938 годзе Сталін закрыў апошні касцёл у Ленінградзе, дзе быў пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалітай. Цела таемна прывезлі на ягоную радзіму – у Воўчын. Чаму ўсё рабілася таемна? І кім быў насамрэч Станіслаў Аўгуст Панятоўскі? belsatEu/?p=2319377 Станіслаў Аўгуст Панятоўскі – кароль-“цялё“, кароль-здраднік. 200 гадоў за ім цягнуўся імідж самага недарэчнага, самага нягеглага ўладара Рэчы Паспалітай, які толькі і ўмеў, што ладзіць балі, а ў выніку разваліў краіну. На самай жа справе ёсць думка, што Панятоўскі не вінаваты ў развале Рэчы Паспалітай. Як Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пры дапамозе Кацярыны ІІ стаў каралём? Што ён рабіў у якасці кіраўніка Рэчы Паспалітай? Чаму яго называлі “цялём“ і “здраднікам“, а Пастаянную Раду пры ім – “Пастаяннай Здрадай“? Як намагаўся пазбавіцца ад уплыву Маскавіцкай імперыі і чым гэта скончылася? Чаму яго не прыняў у лік паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка? Што за рэформы ў выніку ажыццявіў Панятоўскі? А таксама пра тое, у чым была галоўная памылка Панятоўскага на думку Джакама Казановы, які добра ведаў апошняга караля Рэчы Паспалітай. Глядзіце ў новым выданні праграмы #ВусыСкарыны: 00:00 Як апошняга караля Рэчы Паспалітай у Воўчыне перапахавалі 01:23 Станіслаў Аўгуст Панятоўскі – кароль-“цялё“ і кароль-здраднік? 02:10 Род Панятоўскіх 03:00 Навучанне Станіслава Антонія Панятоўскага і вандроўка ў Еўропу 04:04 Станіслаў Панятоўскі ў Пецярбургу 05:38 Каханка Панятоўскага становіцца імператрыцай Кацяранай ІІ 06:20 Выбары караля, Чартарыйскія і Кацярына ІІ 07:53 Рэформы 09:46 Чатырохгадовы сойм, Канстытуцыя 3 траўня і заняпад Рэчы Паспалітай 10:57 Дасягненні Станіслава Аўгуста Панятоўскага Калаж з фота: Wikimedia Commons
Hide player controls
Hide resume playing