Падрыхтоўка да святкавання Дня Волі-2019 набірае абароты. Арганізатары леташняга канцэрта-святкавання ля Опернага тэатра распачалі кампанію па зборы сродкаў на “Дзень Волі-2019”, абраўшы месцам правядзення мерапрыемства стадыён “Дынама”. Наўздагон палітычная апазіцыя заяўляе пра пачатак кампаніі “За незалежнасць” і планы на святкаванне Дня Волі “ў супольным фармаце”. І падае заяўку ў Мінгарвыканкам на святкаванне Дня волі 25 сакавіка ля Опернага тэатра. Ці супадае бачанне фармату святкавання “Дня Волі” ў лідараў апазіцыі і арганізатараў святочнага канцэрту на “Дынама”? Што канкрэтна прапануюць палітычныя сілы — якім будзе іх удзел у арганізацыі мерапрыемства? Што плануецца зрабіць у межах кампаніі “За незалежнасць”? Адкажуць сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі і лідар Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч.
Hide player controls
Hide resume playing