Myvideo

Guest

Login

Навагодняе вітаньне ад Яваровых людзей і беларуса Канады

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Сьпеўны гурт «Яваровы людзі» з Таронта і Згуртаваньне беларусаў Канады віншуюць усіх з Калядамі і Новым годам! Песьня пра Сьнегавіка (музыка Ю. Жвалікоўскага, словы В. Кавалёвай і С. Сокалава-Воюша). Сьпявайма разам Дні кароткія, і сонца Неахвотна грэе дол. Толькі белы сьнег бясконцы Зьлева, справа і вакол. Выбягай на вулку жвава, На мароз не наракай! У зімы свае забавы – Зьлепім мы сьнегавіка! Прыпеў: Мы халоднай парой Зьлепім цёплы настрой, І у новы шматколерны год Праз калядныя сны У абдымкі вясны Сьнегавік хай вядзе карагод! Хоць мяне зьляпілі ўчора, Вельмі хутка вырас я! Жыцьцярадасны, бадзёры, Як і ўся мая сям’я. Нескладаны я ў дызайне, Ды бялюткі ўвесь наскрозь. Мне сябры – Мядзьведзь і Заяц, Праўда, зайца вабіць нос... Прыпеў. Выйду з дому я на золку – Не баюся гэтых сьцюж! Захаплю з сабой мяцёлку, Моркву, шалік, капялюш. Буду вельмі я старацца – Мама, сьнедаць не гукай! У мяне такая праца: Я ляплю сьнегавіка. Прыпеў. Выглядае непрыветна Надта доўгая зіма. Сыпле сьнегам, вые ветрам, І супыну ёй няма... Хай завея замятае, Небасхіл за хатай зьнік – Паглядзі, як вырастае Са сьняжынкі сьнегавік! Прыпеў.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later