Больш вершаў на youtube-канале “Вершавальшчык“: Ціха ў асеннім лесе. Сонца лістоту жне. З вечнасцю перагукнешся: Пачуе хто, а ці не?.. Дармо, калі й не пачуе, – Ты вольны, як вольны сусвет. І вырай адлётны вяшчуе Ў нябёсах загадкавы след… Турботы ўсе ў клопатным леце, Не пнецца ніхто назаляць. Грыбы, як дуронікі-дзеці, У хованкі збеглі гуляць. Улеглася росная квецень, Дзе косы хадзілі ўразлёт, І ў купіне чмель засакрэціў З духмянымі сотамі мёд. Мудрасцю суцяшае Лес, нібы добры дух: Дыбяцца лёсаў шалі, Ды ўраўнаважыцца круг… І ўжо душа на прыкмеце Ў анёла з песняй зімы. Якраз, можа, так на тым свеце, — Чаго ж гэта страшымся мы?.. Васіль Зуёнак 1999
Hide player controls
Hide resume playing