After Dark тут начамi – гулкія стогны нябачнага птаха свет яго беспрасветны цёмны глухi парожнi метадычна i роўна лунае пташыны ахуй і нявыкрутка тут што здаецца датычыцца кожнага тут бранхітна свісціць у пракураных грудзях Бога рэжа цішу той гук як лязом іржавым калоссем я жыву тут даўно ды ніколі не чуў такога я даўно тут не чуўся аж так непапраўна цвярозым але посвіст той лепшы чым стужкі ранішняй прэсы лепей гэтая жальба чым забітых штодзённыя спісы можа гэта й не свіст а слоў развітальных экспрэсы ці сігнал што наш скончыцца свет разам з летам цярністым ды не так ужо істотна бо сутнасці тонуць у сутоннях і не так ужо важліва хто тут на падважнікі цісне на “to be або не“ я сказаў бы што лепей не помніць свет пачаўся са слова дык хай хоць закончыцца свістам #buben #naruszewicz #baisaniada #izdryk #іздрик #плотка #baisan Buben Naruszewicz Baisan. Папіросы: пятка беларуская. Юрій Іздрик. Папіроси. 25 віршів без фільтра. – Meridian Czernowitz Пераклад – Алесь Baisan Плотка Рэдакцыя – Макс Ш
Hide player controls
Hide resume playing