Як святкавалі Дзень Перамогі, як аднаўлялі краіну, ці трэба памятаць подзвіг народа - на гэтыя тэмы гаварылі ўдзельнікі “Адкрытага дыялогу“, які арганізаваў раённы камітэт БРСМ на базе бібліятэкі. Да ўдзелу ў размове запрасілі розныя пакаленні салігарчан - працоўную і вучнёўскую моладзь, а таксама тых, хто бачыў вайну, хто заспеў пасляваенныя гады, хто захаваў памяць пра подзвіг народа.
Hide player controls
Hide resume playing