Гурт Atesta ўзнік у 2018 годзе, калі яго вакалістцы Улляне Паўловіч было ўсяго 13! Днямі дзяўчыне споўнілася 16. І з гэтай нагоды 13 лютага гурт дае вялікі канцэрт у клубе “Графіці“. А ўвогуле гурт — сямейны. На басе грае бацька Улляны, Аляксей. А менеджарам каманды з’яўляецца маці, Ірына. У музычную рубрыку “Такога вы не чулі“ каманда завітала з акустычным сэтам і мы, натуральна, крыху пагутарылі. Пра музыку і школу:)
Hide player controls
Hide resume playing