Лукашэнка ўсё ж падпісаўся пад усімі 28 “саюзнымі праграмамі”. Праўда, подпіс пастаўлены не зусім пад імі, а пад нейкім чарговым “дэкрэтам”, і падпісвалі гэты “дэкрэт” не кіраўнікі краін, а “прадстаўнікі Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы”, але тым не менш… І ўсё гэта на фоне абвастрэння сітуацыі на польскай мяжы, заяў пра нібыта поўнае прызнанне Мінскам Крыма расійскім і падвышэння ваеннай актыўнасці расійскіх вайскоўцаў непадалёк ад беларускай мяжы. Ці здолеў Крэмль “нагнуць” Лукашэнку і на колькі дзён засталося незалежнасці ў Беларусі? Ці прывядуць правакацыі на польскай мяжы да ваеннага супрацьстаяння з НАТА? Чаго чакаць ад канферэнцыі ў Вене і ці ёсць у ёй сэнс увогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ваенны эксперт Ягор Лебядок. ТГ: FB: ВК: ОК: Instagram: #Беларусь #СаюзнаяДзяржава #ЯгорЛебядок
Hide player controls
Hide resume playing