🔶 Як у Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» Традыцыйныя акцыя да гадавіны аварыі на ЧАЭС прайшла сёлета ў Вільні. Каля 200 чалавек сабраліся на плошчы Лукішкі і шэсьцем прайшлі да помніку «Маці Чарнобыля». Кіраўнік міжнароднага камітэту Сэйму Літвы Жыгімантас Павільёніс падчас свайго выступу на мітынгу сказаў: «Трэба зрабіць усё, каб гэты ваенны злачынца Лукашэнка і яго сябра Пуцін сышлі. Толькі так мы можам вырашыць праблему. І сёньня мы павінны змагацца, каб гэтыя злачынцы, пайшлі туды, куды пайшоў гэты ваенны карабель». #Беларусь #Чарнобыльскішлях #РадыёСвабода
Hide player controls
Hide resume playing