Зьявілася трохгадзіннае відэа, на якім нібыта расейскія вайскоўцы пакуюць рэчы ў пункце экспрэс-дастаўкі СДЭК у Мазыры. Вайскоўцы адпраўляюць поштай дадому рэчы з Украіны: тэлевізары, кандыцыянэры, выцяжкі, акумулятары для аўтамабіляў, электрасамакат, алькаголь. На відэа ў салдат відаць шаўроны 56-га гвардзейскага дэсантна-штурмавага палку ВС РФ, які дыслякуецца ў Феадосіі, піша «Беларускі гаюн». #вайна #Расія #РадыёСвабода 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
Hide player controls
Hide resume playing