Віцебская выставачная зала «Духаўскі круглік» адзначыла 10 год. Праўда, сваю гісторыю будынак пачаў яшчэ ў 1385-ым. Каменная вежа была часткай пабудоў Ніжняга замка старажытнага Віцебска. А роўна праз 600 год – у 1984 – яе аснова была знойдзена археолагамі. Карпатлівая работа дазволіла аднавіць артэфакт. На яго месцы ўзвялі будынак, старажытны манер якога выдатна ўпісаўся ў сучасную панараму Віцебска. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing