22 жніўня група мінскіх птушкароў адзначыла на рыбгасе “Волма” у Чэрвенскім раёне новы для Беларусі від птушак – арлана-даўгахвоста (Haliaeetus leucoryphus). Знайшлі рэдкую птушку Андрэй Барадзін, Аляксандра Кудзінава, Сяргей Анохін, Дар'я Уруціна, Кацярына і Аляксандр Вараб’ёвы. Вызначыў від Андрэй Барадзін, каардынатар Клуб200 АПБ. Арлан-даўгахвост мае невялікі гнездавы арэал: напэўна, від гняздуе зараз толькі на паўночна-ўсходнім ускрайку Індыі і ў Бангладэш. - Від, які жыве на поўдзень ад Гімалаяў, сустрэчы якога адзінкавыя нават у Азіі за межамі гнездавога арэала, знойдзены ў Беларусі! У яго ёсць унікальная асаблівасць, якая доўгі час уводзіла ў зман навукоўцаў. Гэта адзіная птушка паўночнага паўшар'я (прынамсі драпежная), якая размнажаецца на поўдні свайго арэала зімой і мігруе на поўнач на летні перыяд. Гэты малады арлан-даўгахвост павінен быў здзейсніць вандроўку даўжынёй прынамсі 5 тыс. км, каб стаць сенсацыяй у Беларусі, – пракаментаваў знаходку Валер Дамброўскі, вядучы навуковы супрацоўнік НПЦ
Hide player controls
Hide resume playing