Я хачу, каб на Беларусі запанаваў голад! І каб усе беларусы ад раніцы і да вечара, а нават, каб і сярод ночы прасыпаліся і ўвесь час думалі аб тым, як яго заспакоіць. На ўвазе канешне я маю не голад цялесны, але духоўны, голад праўды і справядлівасці. Госпад, безумоўна, як кажуць псальмы, дае чалавеку ежу ва ўласцівы час і насычае нас удосталь (пар. Пс 145 (144) 15-16). Аднак, калі мы звяртаемся выключна ў справах матэрыяльных і зямных да Бога, вельмі часта атрымоўваем тое, што просім, але ж сам Бог нас пакідае. Інакш кажучы, молячыся ў храмах і называючы сябе хрысціянамі, мы пазастаемся нібы бязбожнікамі, бо жывем без Бога. (#Хрысціянін і рэлігійны пераслед. |Священник и католики про #кризис_Беларусь 🧡Глядзі 🧡 ) Гэта прыкладна так, як пад-час евангельскага цуда размнажэння хлябоў, народ, атрымаўшы за дарма ежу, згубіў магчымасць адчуваць Божую прысутнасць. Бо, “... калі Ісус даведаўся, што хочуць прыйсці і схапіць Яго, каб зрабіць каралём, зноў адышоў на гару адзін.“ (Ян 6,1
Hide player controls
Hide resume playing