Кампанія назірання “Права выбару — 2019“ сочыць за парламенцкімі выбарамі ад самага пачатку. І яе ўдзельнікі падрыхтавалі ўжо дзве прамежкавыя справаздачы па выніках свайго назірання. Зараз “Права выбару“ распачала назіранне на датэрміновым галасаванні на парламенцкіх выбарах — на 350 участках акрэдытаваны 671 назіральнік. Чым была адметная агітацыйная кампанія і на што найперш звярнулі ўвагу назіральнікі? Што паказваюць першыя дні датэрміновага галасавання? Ці ёсць перашкоды працы незалежных назіральнікаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць каардынатары незалежнай кампаніі назірання “Права выбару — 2019” Вольга Кавалькова і Аляксей Сігаеў.
Hide player controls
Hide resume playing