Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі далучыўся да эстафеты чытанняў беларускіх твораў! У падрымку рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» студэнты прачыталі верш Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей». Цяпер чакаем адказу IБМТ! #чытаемзвэлком #чытаемзvelcom Таксама ўсе жадаючыя могуць паўдзельнічаць у акцыі. Для гэтага трэба: – запісаць відэа на 1-2 хвіліны, на якім вы чытаеце твор беларускага класіка; – размясціце відэазапіс на сваёй асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (ВКонтакте, Facebook, або Instagram) з афіцыйнымі хэштэгамі конкурсу – #чытаемзвэлком альбо #чытаемзvelcom. З усiмі пытаннямі звяртайцеся да каардынатара супрацоўніцтва праекта і БДУ Алены Ляўшэні (8-044-783-03-88, levshenya02@). #BSU_useful
Hide player controls
Hide resume playing