ℹ️Анонс: 📌Як не давесці канфлікт да суда? – «Прамы кантакт», ▶️Сёлета ў працоўных калектывах, у вытворчых падраздзяленнях Іўеўскага раёна асабліва запатрабаваныя сумесныя выяздныя прыёмы інспектараў Беларускага прафсаюза работнікаў АПК з пракурорскімі работнікамі. У грамадзян адпала неабходнасць пісаць скаргі ці ехаць у сталіцу ў пошуках справядлівасці. Большасць людскіх праблем, як правіла, вырашаецца падчас першага звароту. Часта прэтэнзіі нязначныя, адбываюцца з прычыны няведання работнікам сваіх правоў і невыканання абавязкаў. ✔️Што хвалюе работнікаў? Хто першы ў калектыве можа дапамагчы? Як зняць дысцыплінарнае спагнанне? У чым перавагі кантрактаў? 🕢Падрабязнасці ў спецыяльным праекце #прамыкантакт@radio1by – 3 чэрвеня ў з паўторамі на працягу дня.
Hide player controls
Hide resume playing