Фінансавая залежнасць ад партнёра-агрэсара ці бацькоў — асноўная цяжкасць, праз якую пацярпелыя не могуць пазбегнуць гвалту. Калі жанчына з дзіцём сыходзіць у шэлтар, мужчына перастае іх падтрымліваць, каб яны хутчэй вярнуліся. Каб пазбегнуць гэтай залежнасці, у Мінску ствараецца кавярня-клуб для жанчын “Норм“, дзе ахвяру хатняга гвалту змогуць зарабляць сабе на жыццё. Памяшканне для “жаночага клуба“ ўжо знойдзенае, але яму патрэбны рамонт. Найперш — цёплая падлога. Каб зрабіць яе, актывісткі пачалі краўд-кампанію на сайце MolaMola. Пра тое, як яна праходзіць і чаму мы мусім яе падтрымаць, мы паразмаўляем з дырэктаркай сацыяльна-культурнай прасторы “Норм“ Вольгай Гарбуновай. Жывы эфір у 14:00!
Hide player controls
Hide resume playing