У Беларусі ўпершыню стварылі GPS‑малюнак у выглядзе зубра Гэта сапраўдны турыстычны маршрут з 15 цікавых кропак, якія вы можаце пабачыць цягам аднаго дня. Што для гэтага трэба? Толькі машына 😊 Першымі па новым маршруце стартавалі экіпажы ў рамках аўтаквэсту “Фестывалю бензіну А-100”, за хадой якога мы назіралі на гэтай старонцы. Два экіпажы раз’ехаліся ад АЗС А-100 і “малявалі” зубра ў прамым эфіры. Цяпер ваша чарга! Надвор’е палепшала, хутка выходныя — час паўтарыць падарожжа па зубры. Загружайце мапу з маршрутам у свой GPS-навігатар і наперад 😊 Для тых, каму хочацца больш падарожжаў, мы зрабілі яшчэ чатыры маршруты: Праедзьцеся па ім да канца красавіка, выкладзіце фота з хэштэгам #падарожжазА100 і выйграйце вельмі цікавую кнігу.
Hide player controls
Hide resume playing