У рамках рэалізацыі праекта “Пісьменнікі — ураджэнцы роднага краю” Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна праводзіць анлайн-конкурс чытальнікаў “Пад зоркай Венеры” з мэтай папулярызацыі творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Як паведамілі ў аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача Клімавіцкай раённай бібліятэкі, у конкурсе прымае ўдзел і наша зямлячка — навучэнка 3 “В” класа сярэдняй школы № 3 Валерыя Грэбенюкова.
Hide player controls
Hide resume playing