Гётэ-інстытут — недзяржаўная нямецкая арганізацыя, якая займаецца папулярызацыяй і развіццём нямецкай мовы і культуры за мяжой. Філіял установы ўжо 25 гадоў існуе і ў Беларусі. З нагоды круглай даты 19 кастрычніка інстытут правядзе дзень адчыненых дзвярэй. Як менавіта арганізацыя плануе адзначыць свой беларускі юбілей? Пра гэта і не толькі раскажуць дырэктар установы Якаб Рачак і каардынатар культурніцкіх праектаў Ігар Куксін у эфіры Еўрарадыё. Пачатак — у 15:05.
Hide player controls
Hide resume playing