Сёння мы перагортаваем апошнюю старонку з каляндара 2021г, але гэта яшчэ не ёсць апошняя старонка нашага зямнога жыцця. Гэту старонку мы не перагортваем! Мы распачынаем новы, 2022 год, а гэта значыць Бог дае нам магчымасць дапісаць тыя старонкі з кнігі жыцця, якія былі незавершаныя ў пражытым годзе. Сябры, гэта быў год, калі гарэла святыня ў Будславе, нібы сімвал пажару, што ахапіў усю Беларусь. Гэты год прыпаднёс усім нам урок: жыццё - гэта не байка! Узгадайце, мы з вялікай надзеяй развітваліся з 20-ым і сустракалі гэты 21-ы год, але надзея па-ціху растваралася сярод балючых падзеяў, якім не было канца. Затрыманні, ператрусы, звальненні з працы і месцаў вучобы, расставанні блізкіх з-за змушанай эміграцыі ды несправядлівых прысудаў. З горыччу ў сэрцы і з біблейскай малітвай прарока Абакума на вуснах “Дакуль, Госпадзе, я буду заклікаць — і Ты ня чуеш, буду лямантаваць Табе пра насілле — і Ты не ратуеш?“ (Абакум 1,2), католікі праводзілі на пенсію мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча; праваслаўныя развіталіс
Hide player controls
Hide resume playing