Myvideo

Guest

Login

Батл з Гугл перакладчыкам кут, рог ці вугал Глядзі, не пераблытай | Вучым мову Ладны пераклад

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

У нас чарговы батл з Гугл-перакладчыкам. На гэты раз дадзім яму цэлы сказ: “Угол дома ярким пятном выделялся на серой городской улице”. І як перакладае Гугл? “Кут хаты яркім плямай вылучаўся на шэрай гарадской вуліцы”. Ажно тры памылкі 😱! ► Першая – сэнсавая. У нас жа вугал з вуглом розняцца. Той, што на вуліцы – знешні. Гэта рог. Ці проста вугал, з рэшты. Але ніяк не кут. Бо кут – гэта тое, што знутры, у пакоі. ► Другая памылка. У сказе размова пра гарадскую вуліцу. Са шматпавярховымі будынкмі. Тады якая ж хата? Значыць, павінна быць так: “рог дома”, - а не “кут хаты”. ► Спалучэнне “ярким пятном” ён пераклаў – “яркім плямай”. Не ведае, што слова “пляма” ў нас жаночага роду. Тры памылкі на адзін невялічкі сказ. Згадзіцеся, гэта зашмат! Дык як будзе правільна? “Рог дома яркай плямай вылучаўся на шэрай гарадской вуліцы”. Вучымся думаць па-беларуску! Вучым мову! Не давярайце Гуглу, не трапляйце ў пастку ўласнай ляноты. Лепей перакладайце самі. На нашу мілагучную, нашу шляхетную родную мову. Ладнага перакл

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later