19 жніўня чацвёра фігурантаў “Справы Прэс-клуба“ нечакана апынуліся на волі — пасля амаль 8 месяцаў у СІЗА. На наступны дзень заснавальніца Press Club Belarus Юлія Слуцкая знайшла некалькі хвілін на тое, каб распавесці Еўрарадыё пра гэта страшны час, ружовыя акуляры, сакамерніц, якія збіраліся ў калонію, і пра выпадковае — праз “кармушку“ у дзвярах камеры — “спатканне“ з сынам , якога затрымалі ў той жа дзень, што і яе.
Hide player controls
Hide resume playing