Мінскі выкладчык Сяргей Альшэўскі падаў у суд на чыноўнікаў Мінадукацыі, якія, на яго думку, нічога не робяць для таго, каб вырашыць праблему перапоўненасці класаў у школах Беларусі. Шмат нараканняў у выкладчыкаў і экспертаў сёлета выклікала новая методыка падліку балаў ЦТ. Усё пералічанае, сцвярджаюць спецыялісты, негатыўна ўплывае на ўзровень беларускай адукацыі. Ці сапраўды існуе праблема перапоўненасці класаў і як такая сітуацыя адбіваецца на вучнях і працы настаўнікаў? Чаму прафесія настаўніка перастала лічыцца прэстыжнай і ці робіць нешта дзяржава, каб выправіць сітуацыю? Як на гэта ўплываюць новыя правілы ЦТ і “закон аб адтэрміноўках“? Школьныя праграмы – хто іх складае і ці адпавядаюць яны сучаснасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа настаўніца, пісьменніца Ганна Севярынец.
Hide player controls
Hide resume playing