Вядомая стужка Мэла Гібсана, якая апавядае пра апошнія 12 гадзін жыцця Ісуса з Назарэта. У фільме выкарыстоўваецца старажытная арамейская мова, а таксама латынь і іўрыт. У Гефсіманскім садзе, недалёка ад гары Аліўнай Іуда Іскарыёт здраджвае Ісуса, у выніку чаго той абвінавачваецца ў блюзнерстве і паўстае перад Понтыем Пілатам, рымскім кіраўніком Юдэі. Равучы натоўп патрабуе ягонай смерці, і Пілат загадвае распяць Ісуса на крыжы.
Hide player controls
Hide resume playing