Myvideo

Guest

Login

Беларусы і Горад Залаты | Як беларусы сваёй краіне іншаземцамі сталі | Падкаст на беларускай мове

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Я, нарэшце, зразумеў, што іншаземец на роднай старонцы са сваёй шляхетнасцю, якую маюць беларусы, і звычайнасцю ліцвіна, з Нямігай-Алюсяй, з Белым ваўком ды Залатой горкай. 30 год таму я пачаў пісаць паданні. Але ўжо ў 1999 годзе, калі я занёс свае занатоўкі ў часопіс “Маладосць”, я пачаў думаць, што іншаземец са сваёю мовай, бо пішу на беларускай мове, якой хочацца дыхаць. І таму мне трэба было знайсці сваю страчаную радзіму. Здавалася, што калі ты знаходзішся далёка ад роднага краю, ты можаш паглядзець фотаздымкі, набыць рэч, зробленую на радзіме, патэлефанаваць тым, хто там знаходзіцца, адчуць, як гучыць беларуская мова. Я енчыў, што ў мяне нічога няма. А насамрэч не мог дацягнуцца да таго, што было блізка. А потым я ўжо як сапраўдны іншаземец кленчыў ільгот і прытулку. Як кленчыў мой продак спрадвеку, з першароднай віны. З таго моманту, як паласаваўся яблыкам з дрэва Ведаў і ўведаў шчасце і боль, весялосць і тугу, шчырасць і падман, каханне і помсту, чысціню і бруд, а галоўнае Добрае і Злое. Усё

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later