Новы герой “Стартапніцы“ — Вадзім Макоўскі, СЕО блокчейн-стартапа . Праект з'явіўся ў верасні 2017 году пасля блакчэйн-хакатона ў стартап-хабе “Імагуру“. Хлопцы распрацоўваюць адкрыты мабільны блакчэйн-кашалёк, які дае доступ да ўсіх крыптавалют на любым девайсе за кошт адной seed-фразы. У “Стартапніцы“ — сумесным праекце Еўрарадыё і сайта аб дзёрзкіх беларускіх прадпрымальніках і смелых інвестарах, гатовых у іх ўкладвацца, пагаворым пра тое, як цяпер сябе адчуваюць праекты ў галіне блакчэйна і крыптавалют, улічваючы, з аднаго боку, сумную крыптазіму, а з другога —адкрыццё крыптаіржы ў Беларусі. Размова з Вадзімам Макоўскім пачнецца ў 14:05 пасля выпуску навін. Дапамагаць нам будзе рэдактарка Юлія Няхай.
Hide player controls
Hide resume playing