УВАГА! Хто хоча паслухаць, як аператар “Белсату“ лаецца? Мы ўчора паказалі гэта відэа ў судзе, сёння можаце паглядзець і вы! Супрацоўнік АМАПу Арцём Міхалевіч у судзе, пад прысягай: - Ён крычаў і лаяўся, абураўся дэкрэтам № 3. Першапачаткова мы далі папярэджанне. Далей пачаў працягваць гэтыя дзеянні. У канцы мы яго запрасілі ў машыну. Адзінае, што памятаю, гэта барада яго, адзенне не памятаю. Ці махаў рукамі? Было такое. А цяпер глядзім, як махае рукамі (з камерай!) і слухаем, як лаецца наш калега Саша Баразенка. Цяпер ён сядзіць “на соднях“... Суддзя - Таццяна Матыль, “сведкі“ - Варывончык і Міхалевіч.
Hide player controls
Hide resume playing